Конкурс на стварэнне site-specific праекцыйнай працы для Nuit Blanche Toronto 2025 ад Delegation of…

Конкурс на стварэнне site-specific праекцыйнай працы для Nuit Blanche Toronto 2025 ад Delegation of the EU to Canada x Global Centre for Climate Action, OCAD U x Future Talk (тэхнічны партнёр) | #Канада #ЕС

Для каго: #мастакі/-чкі з досведам працы з відэа, анімацыяй, 3D і projection mapping, якія пражываюць у Канадзе або краінах ЕС.
Калі: 4 кастрычніка 2025.

Гэта праца для Canada Malting Silos — прасторы на набярэжнай Таронта.

Тэма Water Treaty / Дамова з вадой — візуальныя гісторыі пра сувязь чалавека з вадой, яе памяць, рух, сілу і права на існаванне. Шукаюць:
– 7–10-хвілінныя відэапраекцыі
– Праекты, што адаптуюцца пад прастору Canada Malting Silos
– Выкарыстанне 3D, animation, mixed media, generative art, web/mobile інтэракцыі.

Прапануецца:
– Ганарар 10 000 CAD (~6700 EUR)
– Дадаткова: аплата падарожжа і пражывання, калі трэба прысутнічаць на фестывалі.

Ддл: 9 траўня, 23:59 EST.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.