
Для каго: #мастакі/-чкі з досведам працы з відэа, анімацыяй, 3D і projection mapping, якія пражываюць у Канадзе або краінах ЕС.
Калі: 4 кастрычніка 2025.
Гэта праца для Canada Malting Silos — прасторы на набярэжнай Таронта.
Тэма Water Treaty / Дамова з вадой — візуальныя гісторыі пра сувязь чалавека з вадой, яе памяць, рух, сілу і права на існаванне. Шукаюць:
– 7–10-хвілінныя відэапраекцыі
– Праекты, што адаптуюцца пад прастору Canada Malting Silos
– Выкарыстанне 3D, animation, mixed media, generative art, web/mobile інтэракцыі.
Прапануецца:
– Ганарар 10 000 CAD (~6700 EUR)
– Дадаткова: аплата падарожжа і пражывання, калі трэба прысутнічаць на фестывалі.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.