Конкурс на доўгатэрміновае фінансаванне ў межах праграмы роўных правоў ад Fundacja im. Stefana Bat…

Конкурс на доўгатэрміновае фінансаванне ў межах праграмы роўных правоў ад Fundacja im. Stefana Batorego | #Польшча

Для каго: зарэгістраваныя ў Польшчы #арганізацыі, што працуюць з тэмамі роўнасці, праў чалавека, антыдыскрымінацыі і watchdog дзейнасцю. Павінны існаваць мін. 2 гады, мець гадавы прыбытак за 2023–2024 ад 100 000 да 1 500 000 PLN.
Калі: праекты на 24 месяцы (жнівень 2025 – ліпень 2027).

Праграма роўных правоў падтрымлівае сярэднія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, супраціўляюцца дыскрымінацыі і няроўнаму стаўленню, праводзяць маніторынг, даследаванні і адукацыйныя праграмы.
Прапануецца:
– Фінансаванне ад 100 000 да 190 000 PLN
– Дадаткова 10 000 PLN на паляпшэнне даступнасці
– Удзел у праграме развіцця, ментарская і інфармацыйная падтрымка.

Ддл: 28 траўня, 12.00 (CET).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.