Дзве магчымасці у #Варшава і #Турын з ддл да 5 траўня1⃣ Ментарская праграма “Pracow(a)nie ar…

Дзве магчымасці у #Варшава і #Турын з ддл да 5 траўня

1⃣ Ментарская праграма “Pracow(a)nie artystyczne”

Для каго: пачынаючыя #мастакі/-і, што скончылі мастацкую адукацыю за апошнія 3 гады і жывуць у #Варшава або ваколіцах.
Калі: 27 траўня – канец чэрвеня 2025.

Warszawskie Obserwatorium Kultury запрашае на праграму, у якой 12 удзельніц і ўдзельнікаў атрымаюць ментарскую падтрымку па мастацкай працы ў Варшаве: як шукаць прасторы, сродкі, развіваць супрацу.
Фармат, працягласць і змест сустрэч вызначаюцца індывідуальна разам з ментар(к)амі.
Даведацца больш


2⃣ Рэзідэнцыя Earthrise 25 ад Circolo Del Design, Турын, #Італія

Для каго: маладыя #дызайнеры/-кі да 35 гадоў, якія працуюць з тэмамі дэмакратыі, грамадскага ўдзелу і экалагічнага дызайну.
Калі: 14–20 чэрвеня і 15 верасня – 2 лістапада 2025

Пад курацыяй Веры Сакетці вы створыце мастацкі або дызайнерскі праект для выставы Earthrise 25 у межах Turin Contemporary Art Week.
Прапануецца:
– Ганарар 1500 EUR
– Да 4000 EUR на вытворчасць
– Пражыванне і праезд
– Праца ў асобнай студыі ў Circolo del Design
– Ментарства, прамоцыя і ўключэнне ў выставу.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.