Трэнінг для трэнераў па медыяадукацыі — BonJour! Media Literacy for Elderly People ад IFAE, #Варшав…

Трэнінг для трэнераў па медыяадукацыі — BonJour! Media Literacy for Elderly People ад IFAE, #Варшава, #Польшча

Для каго: #медыяадукатары/-кі, #трэнеры/-кі, людзі з досведам у навучанні сталых людзей або з матывацыяй паспрабаваць сябе ў гэтай сферы.
Калі: 14-16 траўня.

IFAE шукае 6 удзельнікаў/-ц на трэнінг, прысвечаны навучанню асновам медыяпісьменнасці сталых людзей. У праграме: практычныя навыкі працы з дарослай аўдыторыяй, распрацоўка эфектыўных заняткаў, развіццё крытычнага мыслення і ўменняў распазнаваць дэзінфармацыю.

Прапануецца:
– Пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу
– Кампенсацыя дарогі па тэрыторыі Польшчы.

Эксперты/-кі: Лана і Вітаўт Руднікі — адукатары з амаль 30-гадовым досведам трэнерскай працы.

Ддл: 30 красавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.