
Для каго: #мастакі/-чкі, #фатографы/-кі, #відэа, #перформеры/-кі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі.
Калі: 2–15 траўня 2025.
ITSLIQUID Group запрашае на Rome International Art Fair — буйную міжнародную выставу, прысвечаную сувязям паміж целам і прасторай, гібрыднасці ідэнтычнасцей і будучыні гарадскіх ландшафтаў.
Выстава падзелена на дзве секцыі:
– Mixing Identities — даследаванне свядомасці і цела як мовы ўзаемадзеяння
– Future Landscapes — канцэптуальныя ландшафты і межы паміж чалавекам і прасторай.
Прапануецца:
– Удзел у групавой або сольнай выставе
– Куратарская і арганізацыйная падтрымка
– PR і промакампанія (афішы, запрашэнні, прэс-рэлізы)
– Падтрымка з лагістыкай і пражываннем.
Удзел платны толькі для адабраных удзельнікаў/-ц. Магчымая падтрымка ад спонсараў/-к, устаноў і прадстаўнікоў/-к.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.