Усім вітанні! Сёння апошняя ў гэтым посце у нашай парафіі Літургія Ранейасвячоных Дароў – 18.00.
Хто не быў на гэтай службе, альбо хто даўно не быў – калі ласка, прыходзьце!
Як на мой духоўны густ – гэта адно з найпрыгажэйшых і глыбокіх па свайму зместу і сімволіцы набажэнстваў.
Хто хоча паспавядацца, мы з айцом Аляксандрам будзем з 16.30 у нашым парафіяльным доме.
ХРЫСТОС ПАСЯРОД НАС!