Ментарская #праграма DO ART TOGETHER для тых, хто працуе з #фатаграфіяй і візуальнымі медыя ад Pict…

Ментарская #праграма DO ART TOGETHER для тых, хто працуе з #фатаграфіяй і візуальнымі медыя ад PictureDoc × FSH1, #Варшава, #Польшча

Для каго: #фатографы/-кі — як з Польшчы, так і людзі з досведам міграцыі (у тым ліку з Беларусі, Украіны і іншых краін). Падыходзіць як для тых, хто ўжо мае досвед працы з візуальнымі праектамі, так і для тых, хто толькі пачынае і шукае прафесійную падтрымку.
Калі: красавік — снежань 2025.
Фармат: афлайн у Duży Pokój + анлайн — для тых, хто не можа прысутнічаць асабіста.

DO ART TOGETHER — гэта 9-месячная ментарская праграма, якая спалучае мастацкае навучанне, індывідуальную працу над праектам і міжкультурную супрацу. Удзельнікі/-цы будуць займацца тэарэтыкай і практыкай фатаграфіі, працаваць з ментар(к)амі над індывідуальнымі праектамі і прэзентаваць вынікі ў снежні.

Мова заняткаў вызначаецца групай (магчымыя: PL, EN, BY, RU, UKR).
Ментары і ментаркі праграмы ад #PictureDoc і #FSH1

Ддл: 26 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.