Клуб “Ліцвіны” аб’яўляе набор на КМБ выходнага дня! Дэдлайн падачы заяўкі: 20 сакавіка 2025 года.Шт…

Клуб “Ліцвіны” аб’яўляе набор на КМБ выходнага дня!

Дэдлайн падачы заяўкі: 20 сакавіка 2025 года.

Што вас чакае?
За 10 выходных дзён дасведчаныя інструктары навучаць вас не толькі карыстацца зброяй, але і іншым важным навыкам, неабходным для падрыхтоўкі да розных сітуацый.

Што ўваходзіць у праграму КМБ?
Аказанне першай дапамогі (праца з турнікетам і ізраільскім бандажом; праверка дыхальных шляхоў; пратакол M.A.R.C.H. і г.д.)

Навыкі карыстання амуніцыяй і зброяй пад кіраўніцтвам сертыфікаваных інструктараў і г.д.

Падрыхтоўка да дзеянняў у падраздзяленні (каманды і метады перамяшчэння і г.д.)

Асновы працы з дронамі (палёты на практыцы; асаблівасці выкарыстання і бяспека і г.д.)

Тэорыя па ваенных дысцыплінах (радыёэлектронная барацьба”; асновы працы артылерыі і г.д.)

Рэакцыя на баявыя сітуацыі (як распазнаць дрон і схавацца ад яго; як «хутка выбрацца» і заскочыць у акоп; як дзейнічаць у вучэбна-баявых умовах і г.д.)

Як прыняць удзел?
Напішыце ў бот @Licvinybot паведамленне «Хачу да КМБ», і з вамі звяжацца адказны сябра клуба. Мы запросім вас на сустрэчу і адкажам на ўсе пытанні.

Важна ведаць!
Усе нашы дзеянні адпавядаюць літоўскаму заканадаўству.
Мы адкрытыя для грамадзян Украіны і Літвы.
Пры рэгістрацыі запатрабуем персанальныя звесткі для верыфікацыі і бяспекі ўдзельнікаў.

Для вашай бяспекі мы не прымаем тых, хто можа свабодна вяртацца ў Беларусь.

Skaityti lietuviškai ČIA

Далучыцца да клубу: @Licvinybot

Дапамагчы клубу

Сайт Інстаграм Фэйсбук Тэлеграм LT