Намінацыя “Арт-бізнэс” III Free Belarus Business Award заклікана адзначыць кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць якія-небудзь віды мастацтва і творчасці ў сваёй прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці. Удзельнікамі могуць быць: галерэі, мастацкія агенцтвы, тэатры, культурніцкія цэнтры, музеі, крэатыўныя студыі, арт-праекты, інтэрактыўныя штучныя ўсталёўкі, медыя і забаўляльныя кампаніі і інш.
Падрабязней пра намінацыі і крытэры ацэньвання глядзіце на сайце прэміі.
Дасылайце заяўкі на ўдзел у III Free Belarus Business Award да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ). Заяўка павінна быць запоўнена па-ангельску. У другі этап пройдуць удзельнікі, якія падалі заяўку з улікам усіх патрабаванняў. Заяўкі адбіраюць і ацэньваюць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты.
За ходам конкурсу сачыце ў: Instagram/ Facebook.
#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі