Пратэрмінаваны пашпарт не перашкаджае галасаванню на выбарах у КР з 25 па 27 мая

Беларусы Замежжа

Маеце пратэрмінаваны пашпарт? Можаце галасаваць!

Выбарчая камісія зацвярджае, што галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння.

Хутка ў сацсетках КР з’явяцца спасылкі на пампаванне мабільнага дадатка для галасавання.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.