Гісторыя пра тое як Бог прымушае выканаць Яго Волю і Прамысленне.Апосталы першапачаткова не хацелі х…

Гісторыя пра тое як Бог прымушае выканаць Яго Волю і Прамысленне.
Апосталы першапачаткова не хацелі хрысціць язычнікаў. Нават не думалі пра гэта і прапаведвалі выключна сярод іудэяў. Першы хрышчаны язычнік – рымскі афіцэр Карнілій. Бог загадвае апосталу Пятру хрысціць Карнілія і той, мягка кажучы, неверагодна здзіўлены такому наказу. Гісторыя апісваецца ў 10-м раздзеле кнігі Дзяў апостальскіх. Фактычна з Карнілія пачынаецца гісторыя сусветнай місіі хрысціянскай Царквы.

Што важна для нас? Бывае, што Нябесны Айцец супроць нашых настрояў, перакананняў, стэрыятыпаў і намераў вядзе нас да выканання Яго волі, як прывёў Пятра да Карнілія. Трэба быць уважлівым да таго, што робіцца ў нашым жыцці не па нашаму жаданню. Магчыма праз гэта АЙЦЕЦ вядзе нас да выканання нейкай вышэйшай місіі…