ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІНа відэа звычайны ўкраінскі горад Бахмут. У такім стане сотні гарадоў і вёсак Украіны …

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

На відэа звычайны ўкраінскі горад Бахмут. У такім стане сотні гарадоў і вёсак Украіны сустракаюць Дзень Перамогі над нацызмам у 2023 годзе…
А ў Расеі і Беларусі зараз праходзяць “парады перамогі”: старыя дыктатары нешта гавораць са сваіх трыбун, натоўп радуецца, успамінаючы тую жудасную вайну, якая забрала мільёны жыццяў. Жадалі паўтарыць? У вас атрымалася. Толькі пераймаеце не тых… Вы паўтараеце злачынствы нацыстаў на зямлі народа, які так жорстка тады змагаўся супраць. Змагаўся і перамог!
Полк Каліноўскага не здрадзіў ідэалам і разам з украінцамі стаіць на абароне нашай агульнай зямлі і права кожнага народа на самавызначэнне!
Мы памятаем мінулае і б’емся сёння!
Хутка ў нас будзе два дні перамогі, а ў вас – ніводнага…

Слава ўсім, хто біўся супраць нацызму тады і слава ўсім, хто б’ецца супраць рашызму сёння!