Евангельскае чытанне: забойствы ў імя Бога — прыкмета ілжывай рэлігіі і адсутнасці ведання Бога

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

З сённяшняга Евангльскага чытання:

“Надыхо́дзіць час, калі кожны, хто будзе забіва́ць вас, будзе думаць, што ён слу́жыць Богу;
і так будуць рабіць, бо не спазна́лі ні Айца, ні Мяне“

Імкненне да забойства як прыкмета ілжывай рэлігіі.
Богу немагчыма служыць гвалтам і забойствам!

Калі рэлігія губляе жывое веданне Бога, яна паступова перароджваецца у нешта  чалавеканенавісніцкае, хоць і спекулюе на тэмах духоўнасці, каштоўнасцяў, традыцый, аскетызму і інш.