А давайце сёння проста падтрымаем Святлану Ціханоўскую. Тры гады таму яе жыццё змянілася: Сяргея ары…

А давайце сёння проста падтрымаем Святлану Ціханоўскую. Тры гады таму яе жыццё змянілася: Сяргея арыштавалі, а Святлана ўзяла на сябе адказнасць і з таго дня працягвае яго працу.

Страшна, калі родны чалавек за кратамі. Страшна, калі кожны твой крок можа паўплываць на яго лёс. Страшна, калі кожны твой крок можа паўплываць на лёс тысяч людзей. Страшна і балюча. Але адказнасць надае сілы ісці наперад, працаваць, змагацца і набліжаць момант, калі ўсе закладнікі апынуцца на волі і абдымуць родных, сяброў і каханых.

І калі рукі апускаюцца і здаецца, што сіл не засталося, – проста паглядзіце на Святлану. Яна не спыняецца. Не спынімся і мы.

Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!
Свабоду закладнікам!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!