 
					
З надыходзячым Святам Пяцідзесятніцы! 
З часоў Старога Запавету – гэта было Свята Божых Дароў. 
Першарачаткова – свята Божага дару як першага ураджаю. 
Пасля выхаду Ізраільскага нороду з Егіпту – у пяцядзесяты дзень Усявышні праз Маісея даў ЗАКОН-ТОРУ – сваё святое СЛОВА. 
У 50-ты дзень пасля Хрыстовага Уваскрасення чалавецтву падаецца ДАР СВЯТОГА ДУХА. 
Кожны з нас мае свой містычны духоўны дар, але не кожны ўсведамляе гэта. 
Літургічны ўспамін Сыходжання Святога Духа пакліканы ажывіць і зрабіць дзейснымі нашыя духоўныя дараванні!
Са Святам!
P. S. Дарэчы ў беларускай традыцыі свята называецца СЁМУХАЙ – сем сядміц па сем = 49. І сам пяцідзісяты дзень Свята.