Аб’ядноўваемся, беларусы!Далучайцеся да адкрытай імпрэзы «Яднайся!» 14 чэрвеня ў Варшаве. Важна зах…

Аб’ядноўваемся, беларусы!
Далучайцеся да адкрытай імпрэзы «Яднайся!» 14 чэрвеня ў Варшаве. Важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў, каб падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі.

Беларускім студэнтам і абітурыентам
А таксама выкладчыкам і навукоўцам, якія зазналі рэпрэсіі альбо зараз пад пагрозаю рэпрэсій! Тут — магчымасць набыць падтрымку для навучання ў еўрапейскiм унiверсiтэце.

«Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call
Удзельнiчайце ў кінафестывалi. Сёлета арганізатары кінафэсту шукаюць фільмы, зробленыя беларускімi фільммэйкераў ў 2022-2023 гадах у любой краіне. Чырвоная дарожка чакае вас!

Выхадныя з беларускай музыкай
Лепшыя падборкі музыкі і кліпаў тут, тут і тут. Выпраўляйце вясну і сустракайце лета — музычны тэст для вас.

Бацькам на нататку
Лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную кнігу. Парайце дзецям творы на роднай мове, а лепш пачытайце разам!

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot