Дайджэст навін праваслаўнага свету за апошні тыдзень:*****Усяленскі патрыярх Варфаламей не ставіць п…

Дайджэст навін праваслаўнага свету за апошні тыдзень:

*****

Усяленскі патрыярх Варфаламей не ставіць пад сумнеў рашэнні Усяленскага патрыярхату адносна надання Томосу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царкве Украіны.

З нагоды ўрачыстасці Індыкціона – пачатку Новага царкоўнага года, патрыярх Варфаламей ўзначаліў Святую Літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія. У сваёй прамове Усяленскі Патрыярх спаслаўся на ініцыятывы і намаганні Усяленскага Патрыярхату па ўмацаванні адзінства і супрацоўніцтва Праваслаўных Аўтакефальных Цэркваў, плёнам якіх стала скліканне Святога і Вялікага Сабору Праваслаўнай Царквы на Крыце ў 2016 г. .

“На жаль, гэтыя намаганні еднасці і супрацоўніцтва былі разбураны ў апошнія гады новай эклезіялогіяй, якая прыходзіць з поўначы, і новай тэалогіяй, тэалогіяй вайны – адзначыў Сусветны Патрыярх. – Менавіта гэтую тэалогію пачала прапаведваць Царква-сястра Расіі, спрабуючы апраўдаць неапраўданую, бязбожную, нічым не справакаваную, д’ябальскую вайну супраць суверэннай і незалежнай Украіны. Вось ужо амаль два гады мы назіраем трагедыю. Не толькі ў адносінах дзвюх праваслаўных цэркваў, але і ў цэнтры Еўропы мы назіраем штодзённае кровапраліцце. У гэтай вайне загінула 150 тысяч, можа, дзьвесьце тысяч расейскіх салдат, каля ста тысяч украінскіх і незлічоная колькасьць мірных жыхароў. Паўтараю, што гэта трагедыя!. Безумоўна, гэта адбіваецца і на ўзаемаадносінах Праваслаўных Цэркваў-сёстраў”.

Перапыненне еўхарыстычнай супольнасці Расійскай Царквой з УсяленскімПатрыярхатам, як сказаў прадстаяцель Канстантынопальскай царквы, непрымальна і невытлумачальна. Мы не можам мець Божую Еўхарыстыю як інструмент ціску адзін на аднаго і прымусу іншых Цэркваў ісці ў нагу з гэтай новай эклезіялогіяй…»

«Мы, са свайго боку, – працягнуў Патрыярх, – робім тое, што лічым правільным. Нас запрашаюць розныя Цэрквы-сёстры, каб Сусьветны Патрыярхат зноў склікаў Усеправаслаўную Канфэрэнцыю ці Сынаксіс Праваслаўных Прадстаяцеляў, каб разабрацца з украінскім царкоўным пытаньнем, і наш Патрыярхат адхіляе гэтыя прапановы, таму што не жадае падвяргаць гэтае пытаньне сумневу, таму што наданне Аўтакефаліі Царкве Украіны, было ў межах кананічных правоў і абавязкаў Сусветнага Патрыярхату. Калі выключыць Старажытныя Патрыярхаты Ўсходу, усе навейшыя Праваслаўныя Цэрквы, пачынаючы з Царквы Рускай, атрымалі аўтакефалію ад Канстанцінопаля. Чаму Україна павінна быць выключэннем з гэтага кананічнага парадку? Вось у чым справа, вельмі простая і вельмі зразумелая. Мы не будзем склікаць ні Усеправаслаўны Сабор, ні Сабор Прадстаяцеляў, таму што мы не маем намеру ставіць рашэнні і ініцыятывы Усяленскага Патрыярхату пад суд новай эклезіялогіі» – заявіў Патрыярх Варфаламей.

Затым Прадстаяцель Царквы Украіны ў кароткім прывітанні зноў выказаў радасць з нагоды візіту ва Сусветны Патрыярхат. Ён падзякаваў Усяленскаму Патрыярху за клопат і пастаянную цікавасць Маці-Царквы ва Украіне.

****

Міжнародная сустрэча праваслаўнай моладзі адбылася на мінулым тыдні ў румынскай Тымішаары. Тэмай сустрэчы стала асэнсаванне сяброўства чалавека з Богам, як асновы зносін паміж людзьмі і народамі.

У цырымоніі адкрыцця разам з Румынскім Патрыярхам Даніілам і Мітрапалітам Банацкім Іаанам прынялі ўдзел балгарскі мітрапаліт Русенскі Навум, грэчаскі мітрапаліт Кітроскі Георгій, архіепіскап Арадскі Цімацей, антыахійскі епіскап Эрзурума Каіс Садык, епіскап Будайскі Лукіян Сербскай праваслаўнай царквы.

На адкрыцці форума прысутнічалі шматлікія чыноўнікі цантральных і мясцовых органаў улады, у тым ліку дзяржаўны сакратар па справах рэлігіі Чыпрыян Алініцы. Акадэмічнае асяроддзе прадстаўляў рэктар ўніверсітэта Тымішаары прафесар доктар Марылен Піртэа.

Пасля выканання гімна Румыніі мужчынскім хорам «Кантраст» з Тымішаары з прывітальным словам выступіў Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Банацкі Іаан.

«Я заклікаю вас быць добрымі хрысціянамі ў тых краінах, дзе кожны з вас жыве. Любіце сваю краіну, любіце сваю Царкву, бо вы — жывыя іконы Царквы», — звярнуўся да маладых удзельнікаў Яго Высокапраасвяшчэнства.