Ужо амаль тыдзень у інстаграме і ціктоку актыўна працуюць боты і секты прафсаюзных актывістаў — гэта ні на што не ўплывае, акрамя як на справаздачнасці ў чыноўнікаў.
З’яўляюцца ШІ-фэйкі. Гэта і падробленыя “здымкі” Ціханоўскіх, і “звароты” з заклікамі дасылаць фота з акцый. Пераправярайце крыніцы і не дасылайце ніякія фота ці відэа невядомым акаўнтам дзеля “конкурсаў”.
Ліпавыя абвесткі. Рэжым спрабуе заблытаць патэнцыйных удзельнікаў акцый з Ціханоўскімі. Як гэта было перад сустрэчай у Варшаве, і перад мерапрыемствам ў Вільні па чатах з’яўляюцца фэйкавыя “афішы” мітынгу з Ціханоўскімі, дзе пазначаныя няправільныя час ці месца. Глядзіце актуальныя даныя ў медыя ці афіцыйных каналах, не ў чатах.
Менавіта так паводзіць сабе рэжым, калі ён “абсалютна спакойна” адпускае топавага палітвязня.