Сябры! Заўтра Літургія!Калі вы шукалі знак, каб прыйсці ў храм – вось ён :)А калі і не шукалі, але ч…

Сябры! Заўтра Літургія!

Калі вы шукалі знак, каб прыйсці ў храм – вось ён 🙂
А калі і не шукалі, але чамусьці чытаеце гэтае паведамленне, тым больш прыходзьце! Заўтра ў нас літургія. Будзем разам дыхаць, маліцца, спяваць і нагадваць сабе, што жыццё – гэта не толькі дэдлайны, заторы і навіны.

Пачатак а 10:30.

Прыходзьце з удзячнасцю, з пытаннямі, з радасцю, з трывогамі – з тым, што ёсць.
Нават калі вы 100 гадоў не былі ў царкве – самы час вярнуцца.
Нават калі вы «выпадкова» ўбачылі гэтае аб’яўленне, значыць, зусім не выпадкова 🙂

Да сустрэчы!

З любоўю,
вашыя святары.