Падрыхтоўка да Купалля на Тбіліскім морыУ гэты дзень мы не толькі будзем вучыцца танцаваць і гуляць,…

Падрыхтоўка да Купалля на Тбіліскім моры

У гэты дзень мы не толькі будзем вучыцца танцаваць і гуляць, але і проста адпачнём разам: пасядзім, пагаворым, паспяваем і адчуем настрой надыходзячай Купальскай ночы

У праграме:
– навучанне традыцыйным купальскім танцам і карагодам
– беларускія гульні, песні і квэст-сюрпрыз
– цікавая лекцыя пра сэнс і міфалогію Купалля
– і проста добрая кампанія, спакойны адпачынак на прыродзе

Бярыце сяброў, посцілкі, напоі і добры настрой

Па запіс і падрабязнасці, а таксама па дакладную лакацыю пішыце спадарыні @cosmonasta

Дата: 14 чэрвеня (субота) 15:00
Месца: паведамяць толькі ўдзельнікам