Гэты Іісус, Які ўзнёсся ад вас на неба, пры́йдзе такім са́мым чы́нам, як вы ба́чылі Яго, калі ўзыхо́…

Гэты Іісус, Які ўзнёсся ад вас на неба, пры́йдзе такім са́мым чы́нам, як вы ба́чылі Яго, калі ўзыхо́дзіў на неба (Дзеян.1:11).

Са святам Гасподняга Небаўшэсця, дарагія сёстры і браты!
Сёння мы служым святочную вячэрнюю Літургію а 19.00 (Bokšto g.4).

Гасподняе Небаўшэсце – надзвычай важная падзея! Усявышні БОГ узносіць нашу чалавечую прыроду на пасад Божай Славы. Менавіта тут наймацнейшая аснова для гуманізма, для шанавання асобы і прыроды кожнага чалавека.

Нельга забіваць, нельга катаваць, нельга здзеквацца з прыроды, якая з’яднана з Богам і ўзнесена ІМ да наднябесных вышыняў, да быцця ў Божай прыродзе.
Кожная дзея накіраваная супраць годнасці чалавека, кожнае прыніжэнне і здзек – ёсць паўстаннем супраць УСЯВЫШНЯГА, ЯКІ ЎЗВЫШАЕ І ЎШАНОЎВАЕ ЧАЛАВЕЧУЮ ГОДНАСЦЬ І ПРЫРОДУ.