«Лазар! Ідзі вон»
Заўтра мы будзем успамінаць адно з самых і знакавых цудаў Хрыста падчас яго зямнога шляху — уваскрашэнне праведнага Лазара.
Лазар, які з сёстрамі Марфай і Марыяй жы ў Віфаніі (прадмесце Іерусаліма), быў любімым сябрам Хрыста. Даведаўшыся пра яго смерць Іісус заплакаў і пайшоў да магільнага склепа, дзе вось ужо 4 дні ляжаў Лазар. Там Ён папрасіў адкаціць камень, што закрываў уваход. На што Марфа сказала, што яе брат ужо чатыры дні як памёр і смярдзіць. Але камень адкацілі.
Стоячы перад склепам, Хрыстос пачаў маліцца, а потым усклікнуў: «Лазар! Ідзі вон».
І з пячоры выйшаў Лазар. Жывы.
Уваскрасенне Лазара — акт вялікай Божай міласці і любові, сведчанне, што надзея ёсць ва ўсіх, хто шчыра верыць, каецца і хоча ісці за Хрыстом.
Служба пачнецца а 10-й па адрасе Bokšto g. 4. Анлайн-трансляцыю глядзіце на нашым канале на YouTube.
На фота: фрэска капэлы дэль Арэна (Скравэньі), Падуя, Італія, Джота дзі Бандоне, 1304-1306 гады.