Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх н…

Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх нас працай»

Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў адной з самых важных беларускіх арганізацыяў – «Вясны». За 28 гадоў нястомнай працы праваабарончы цэнтр злучыў лёсы сапраўды вялізарнай колькасці людзей, якія маюць патрэбу адно ў адным.

Я хачу падзякаваць кожнаму, хто прыклаў руку да яе стварэння і працы. Дзясяткі адданых праваабаронцаў і актывістаў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, лаўрэаты прэміі «Чалавек чалавеку» Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк і багата іншых.

Тысячы смелых беларусаў, якія адстойваюць свае правы, звяртаюцца ў «Вясну» па дапамогу. Тысячы тых, хто аказвае валанцёрскую і фінансавую падтрымку працы цэнтра.

Кожны супрацоўнік, кожны валанцёр «Вясны» штодзень займаецца складанай, небяспечнай, але такой неабходнай для ўсіх нас працай. Я захапляюся вашай самаадданасцю і смеласцю. Дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для абароны правоў чалавека ў Беларусі і працягваеце рабіць цяпер – нягледзячы ні на што».