Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

Евангельскае чытанне.Пасля гэтага было́ свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.Ёсць жа ў Іеру…

*

Евангельскае чытанне.
Пасля гэтага было́ свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.
Ёсць жа ў Іерусаліме каля́ Аве́чых варот купа́льня, што называ́ецца па-яўрэйску Віфезда́, і ма́е пяць кры́тых хадоў;
у іх ляжала вялікае мноства хворых, сляпых, кульга́вых, ссо́хлых, што чакалі ру́ху вады;
бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купа́льню і ўзруша́ў ваду́; і хто першы ўваходзіў у яе пасля ўзрушэ́ння вады, той выздара́ўліваў, якой бы хваробай ні быў апанава́ны.
Быў жа тут нейкі чалавек, што трыццаць восем гадоў паку́таваў ад хваробы сваёй.
Іісус, уба́чыўшы яго ляжа́чым і даве́даўшыся, што ўжо доўгі час ён хварэ́е, кажа яму: хочаш стаць здаровым?
Адказаў Яму хворы: так, Гаспадар, але не ма́ю чалавека, які апусцíў бы мяне ў купа́льню, калі ўзру́шыцца вада; а пакуль я прыхо́джу, іншы сыхо́дзіць ране́й за мяне.
Кажа яму Іісус: устань, вазьмі пасце́ль тваю і хадзі.
І адразу вы́здаравеў чалавек; і ўзяў пасце́ль сваю і пайшоў. Была́ ж субота ў той дзень.
Таму казалі Іудзеі ацалёнаму: сёння субота, і нельга табе браць пасце́лі тваёй.
Ён адказаў ім: Той, Хто мяне ацалíў, сказаў мне: “вазьмі пасце́ль тваю і хадзі”.
Тады спыта́ліся ў яго: хто Той Чалавек, Які сказаў табе: “вазьмі пасце́ль тваю і хадзі”?
Ацалёны ж не ведаў, хто Ён, таму што Іісус скры́ўся, бо натоўп быў на тым месцы.
Пасля таго Іісус сустрэў яго ў храме і сказаў яму: вось, ты стаў здаровым; больш не грашы́, каб не зда́рылася з табою чаго го́ршага.
Пайшоў чалавек гэты і паве́даміў Іудзеям: гэта Іісус ацалíў мяне.