Партыя Народная Грамада рыхтуе правядзенне пікету ў Бруселі і Страсбургу 8 і 11 верасня. Пікет для прыцягнення ўвагі да праблемы беларускіх палітвязьняў. Адным з якіх з’яўляецца лідэр партыі Мікола Статкевіч. Пікет прымеркаваны да адкрыцця восеньскай сесіі Еўрапейскага парламента. Гэта толькі адзін са спосабаў барацьбы за вызваленне ўсіх палітвязняў.
Заклікаем неабыякавых беларусаў з дыяспар далучыцца да акцыі.
Робім усё, што можам і кожны на сваім месцы. Жыве Беларусь! Свабоду ўсім палітвязням Беларусі!