Воркшоп для тых, хто гатовы вучыцца выгадна прадаваць свае ідэі, каб ужо з першых крокаў апярэджваць канкурэнтаў. Абмяркуюць, як ствараць якасныя пітчы, ацэньваць перавагі медыяпраекта і рызыкі пры яго рэалізацыі, прэзентаваць свае ідэі замежным СМІ і супрацоўнічаць з імі з улікам журналісцкіх стандартаў.
Спікеры воркшопа: – Марыя Малевіч (шэф-прадзюсерка DMI, якая мае больш чым 15-гадовы досвед журналісцкай і прадзюсерскай працы) – Сяргей Сацюк (прафесіянал у галіне відэавытворчасці і постпрадакшэна, працаваў з Associated Press, Reuters, AFP, а таксама беларускімі незалежнымі СМІ).