Soft Data and Common Wares – міждысцыплінарная творчая #рэзідэнцыя ў Вашынгтонскім універсітэце, #ЗША
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 1 месяц у інтэрвале 1 красавіка – 30 чэрвеня 2024.
Soft Data and Common Ware – праект міждысцыплінарнага супрацоўніцтва паміж лабараторыяй электроннага тэкстылю DXARTS Softlab і студыяй даследаванняў інтэрактыўнага дызайну Studio Tilt. Запрашаюць творцаў паразважаць пра лічбавую працу, гендэр і цела, гукавыя тэхналогіі і г.д. Цікавяць міждысцыплінарныя праекты.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 3000 USD – праезд да 650 USD – пражыванне да 2000 USD – агульную працоўную прастору і доступ да вытворчага абсталявання – невялікі бюджэт на матэрыялы – выставачную прастору.