ІНСТЫНКТ “СВОЙ-ЧУЖЫ”
…асаблівасць усіх пералічаных вышэй сацыяльных інстынктаў у тым, што яны дзейсныя толькі для “сваіх”, для чальцоў груп, з якімі сябе атаясамляе чалавек. А для “чужых” колькасць маральных стымулаў ці матыватараў рэзка зніжаецца. Да таго ж, апелюючы да страха перад “чужымі” і зайдрасці да дабрабыту “чужых”, у вачах значнай часткі звычайных людзей іх можна лёгка ператварыць у ворагаў.
Да ідэі наследных сацыяльных ці “маральных” інстынктаў, якія сфармаваліся ў людзей у працэсе сацыяльнай эва люцыі, пад уплывам тэорыі натуральнага адбору Чарльза Дарвіна на мяжы мінулага і пазамінулага стагоддзяў прыйшлі многія мысляры. Напрыклад, ідэолаг нямецкай сацыял–дэмакратыі Карл Каўтскі бачыў у сацыяльных маральных “жывёльных” інстынктах доказ натуральнасці паходжання сваёй ідэалогіі. Выбітны філосаф Фрыдрых Ніцшэ лічыў рэлігійную ці “статкавую”, па яго вызначэнню, мараль прыналежнасцю “масавага чалавека”, а “звышчалавекам” называў таго, хто здольны пераступіць праз гэтую мараль.
Але ХХ стагоддзе з яго двума крывавымі сусветнымі войнамі, татальным знішчэннем “варожых” нацыянальнасцяў ці класаў, з Асвенцымам і ГУЛАГам, яскрава паказала, што масавы чалавек здольны на любое злачынства. Масштабы зла былі настолькі беспрэцэдэнтнымі, што тэорыі пра прыроджаныя маральныя інстынкты апынуліся скампраментаванымі. На мой погляд, гэта не зусім заслужана. Проста, іх аўтарам варта было ўлічыць інстынкты падпарадкавання вышэйшым у іерархіі і “свой-чужы”, маніпуляцыя якімі з боку ўлады здольна ператварыць вялікую колькасць звычайных людзей у бязлітасных звяроў. Я, нават са сваім немалым досведам стасункаў з супрацоўнікамі апарата падаўлення беларускага рэжыма, працягваю лічыць, што ўсе беларусы, увогуле, небла гія людзі, пакуль ім не загадалі благое. А людзі, якія выконваюць злачынны загад, заўсёды здольныя пераканаць сябе ў слушнасці афіцыйна даведзеных аргументаў, што абгрунтоўваюць слушнасць іх незаконных дзеянняў. Якімі б недарэчнымі гэтыя аргументы не здаваліся. Іншы раз перавод са “сваіх” у “ворагі” падаецца незразумелым і цяжка тлумачальным, але ж ён здзяйсняецца і новыя “ворагі” нейтралізуюцца ці гінуць.
Разгледзім прыклад.
ЧУЖЫЯ “СВАЕ”
Гэта старая гісторыя, але майму бацьку яна не давала спакою ўсё жыццё. Напрыканцы 1943 года савецкія войскі ўступілі на Усходнюю частку Беларусі, якая з лета 1941 года была акупавана гітлераўцамі. Адразу ж пачалася мабілізацыя ў войска сярод мясцовага насельніцтва – мужчын, старэйшых за 17 год. 17-гадовыя хлопчыкі, паўгалодныя падчас калгаснага дзяцінства, галодныя падчас акупацыі, таму маларослыя і кволыя. І іх без усякага навучання кінулі ў атаку на нямецкія пазіцыі на рэчцы Проня, з трыма патронамі на вінтоўку (тады яшчэ такім давалі вінтоўкі): “Больше патронов вам не понадобится”. І ўсіх паклалі там пад агнём кулямётаў. Відавочцы казалі, што ў дзень, калі ў атаку кінулі толькі што мабілізаваных беларусаў, уся зямля была ўсыпана мёртвымі целамі.
Летам 1944 года савецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі. І зноў мабілізацыя і атакі ненавучаных 17-гадовых у лоб на нямецкія кулямёты ў Прусіі. Толькі вінтоўку ўжо давалі адну на чатырох: “Оружие добудете в бою”. Мой школьны настаўнік хіміі – адзін з нямногіх, хто ацалеў з гэтага пакалення 1927 года нараджэння. Падчас атакі ён падарваўся на пяхотнай міне каля сваіх пазіцый, і яго ўратавалі, хоць ён і застаўся інвалідам. Ён расказваў, як адбываліся гэтыя атакі. У атаку ішла рота – 100 маладых ненавучаных беларусаў і 4 вопытныя салдаты. З атакі вярталіся толькі гэтыя 4 вопытных, а 100 забітых беларусаў заставаліся ляжаць мёртвымі перад нямецкімі пазіцыямі. Роту папаўнялі чарговай сотняй беларусаў і ўсё паўтаралася. Потым, ужо дарослым і афіцэрам, я спрабаваў знайсці хоць нейкі ваенны сэнс у гэтым паслядоўным забойстве сваіх салдат з дапамогай ворагаў. Але так і не здолеў прыдумаць ніякага лагічнага тлумачэння.
Дапамог мне бацька. Ён распавёў, што перад прыходам савецкіх войск у іх дом прыехалі мясцовыя паліцэйскія-калабаранты. На вачах жонкі і дачок яны застрэлілі майго дзеда, а бацьку моцна збілі.