Потым, калі прыйшлі савецкія войскі, бацька пайшоў да ваеннага камісара раёна і папрасіўся дабраахвотнікам у войска, каб адпомсціць за свайго бацьку, бо да прызыўнога ўзросту яму заставалася яшчэ некалькі месяцаў. Але ваенны камісар пасмяяўся над ім, паляпаў па плячы і сказаў: “Бачу, бачу, што ты свой”. І бацьку адправілі ў афіцэрскую школу, якую ён не паспеў скончыць, бо завяршылася вайна. А ўсе яго сябры, якіх за “сваіх” не прызналі, загінулі ў Прусіі.
Потым бацька служыў у войску і ад сваіх аднаслужбоўцаў – былых франтавікоў даведаўся, як забівалі яго сяброў-аднагодкаў. І ён усё жыццё ненавідзеў калабарантаў і камуністаў. Пасля яго аповяда я зразумеў, чаму падчас вайны загінула амаль усё пакаленне беларусаў 1927 года нараджэння, уся “віна” якіх была толькі ў тым, што яны дзякуючы палітычнаму і вайсковаму “генію” Сталіна на тры гады апынуліся ў нямецкай акупацыі і, па меркаванню сталінскага рэжыма, за гэты час маглі трапіць пад уплыў варожай прапаганды і зрабіцца “чужымі”. Таму іх і знішчылі на ўсялякі выпадак самым “эканамічным” спосабам – без фабрыкацыі “справы”, неабходнасці ўтрымліваць у турме, задзейнічаць следчых, “суд” ды растрэльную каманду і нават траціць патроны.

Мінск, 28 красавіка 2026 года