У выдавецтве «Камунікат» выйшла новая кніга Міколы Статкевіча «І гэта ўсё ў табе». Яе ўжо можна замо…

Партыя Народная Грамада

У выдавецтве «Камунікат» выйшла новая кніга Міколы Статкевіча «І гэта ўсё ў табе». Яе ўжо можна замовіць.

У кнізе аўтар разважае пра чалавечую прыроду, маральны выбар, сумленне і адказнасць. Чаму адны людзі ў цяжкія часы становяцца героямі, іншыя — здраднікамі, а трэція проста маўчаць? Што ўплывае на нашы рашэнні ў крытычныя моманты? Адказы на гэтыя пытанні аўтар шукае праз вывучэнне чалавечай псіхалогіі і інстынктаў, прапаноўваючы ўласны погляд на тое, як фарміруецца маральны выбар чалавека.

Працу над кнігай Мікола Статкевіч пачаў яшчэ ў красавіку 2023 года, знаходзячыся ў папраўчай калоніі №13 у Глыбокім. Завяршыў яе толькі праз тры гады — ужо пасля новых выпрабаванняў, праз якія яму давялося прайсці: вызвалення, ад якога ён адмовіўся цаной дэпартацыі, новага зняволення, інсульту і, нарэшце, доўгачаканай свабоды.

Сам аўтар спадзяецца, што гэтая кніга дапаможа чытачам лепш зразумець не толькі сябе і чалавечую сутнасць, але і тое, што адбылося і працягвае адбывацца з Беларуссю і беларускім грамадствам.

А пакуль мы публікуем урыўкі з двух эсэ.