Мікалай Статкевіч 26.02.2026Пачатак: ч.1https://t.me/helen_minskaya_channel/6140ч.2 https://t.me/hel…
26.02.2026
Пачатак:
ч.1https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
ч.7 https://t.me/helen_minskaya_channel/6147
ч.8 https://t.me/helen_minskaya_channel/6149
У Маскве ж будуць разважаць недзе так: “белорусов, конечно, жаль. Но они сами хотят быть суверенными. Пусть и огребают по полной суверенной программе. Зато наша территория останется целой”.
Такім чынам, нашу краіну проста скарыстоўваюць у якасці прынады для удараў NATO, каб засцерагчы ад іх Расію.
Удары NATO, відавочна, будуць наносіцца тэрмаядзернымі боегалоўкамі 500 кілатон, і будуць скіраваныя супраць месцаў знаходжання ядзерных боепрыпасаў і іх носьбітаў. Напрыклад, па Асіповічах і Крычаву, таксама, магчыма, па тылам і камукацыям расійскіх груп ўварвання ў Балтыю, што, таксама, на нашай тэрыторыі. Палова мегатоны – вельмі сур’ёзны зарад – ударная хваля, зона разбурэнняў і пажараў распаўсюдзяцца на сотні кіламетраў, амаль па ўсёй Беларусі паветра будзе забруджана радыёактыўным дымам ад пажараў. Да прыкладу, магутнасць ядзернага зараду, узарванага амерыканцамі над Хірасімай, была 18 кілатон. Ад наступстваў выбуху тады за некалькі год памерла каля паўмільёна японцаў. Ці застанецца што ад Беларусі і беларусаў, калі мы атрымаем некалькі ўдараў па 500 кілатон? Сёння гэтак званыя “простыя” беларусы гавораць: “Затое ў нас няма вайны”. Як бы ім не прыйшлося потым зайдоросціць ўкраінцам, бо на іх падаюць звычайныя, а не ядзерныя ракеты, ад якіх яшчэ можна схавацца.
Спыніць гэты вар’яцкі і смертаносны для нас план можам толькі мы самі. Незалежна ад поглядаў і спосабаў заробку. И гэта рэальна. Бо дзеці ёсць ва ўсіх і самы страшны лёс, які я не жадаю нікому – глядзець, як маленькі чалавечак пакутуе ад прамянёвай хваробы без магчымасці ўратаваць яго жыццё. Праз пэўны час наведзеная тэрмаядзерным выбухамі радыяцыя спадзе. А ва ўмовах глябальнага пацяплення цэлыя рэгіёны планеты робяцца непрыдатнымі для жыцця. Таму пуставаць доўга наша зямля не будзе. Яе заселяць іншыя народы. І яе новыя насельнікі будуць са здзіўленнем і шкадаваннем глядзець на апошніх выміраючых абарыгенаў ды здзіўляцца, як яны здолелі страціць такую бласлаўлёную зямлю.
Спадзяванняў на гэтую дзяржаву ў мяне няма. Бо памятаю, як аднойчы прачытаў у афіцыйнай газеце адказ на пытанне заходняга журналіста, як здарылася, што Расія напала на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Адказ уразіў мяне сваёй шчырасцю: “У нас учения были. Российские войска заходили по одному маршруту, а выходить могли по разным. Почему российские генералы решили выводить их так (через Украину), я не знаю. Они мне не говорили”. Вось гэта
“Они мне не говорили” – гэта не пра диктатуру, не пра дэмакратыю. Гэта, ўвогуле, не пра дзяржаву. Нам прыйдзецца рабіць усё самім. Неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць.
НА ЗАВЯРШЭННЕ.
Не буду хаваць, мне ніякавата было прапаноўваць вам гэты тэкст. Асабліва тым, хто радаваўся майму вызваленню, хто віншаваў нас з Марынай і прапаноўваў сваю дапамогу.
Гэта было вельмі важна для нас.
Дзякуй вам, людзі!
А цяпер я малюю вам такія жудасныя перспектывы. Мне самому вельмі цяжка даўся гэты тэкст, які адабраў шмат маральных, эмацыйных і нават фізічных сіл, запасы якіх у мяне зараз і так не вельмі вялікія. Але, калі ёсць, нават толькі адзін шанец з дзесяці, што гэты жахлівы сцэнар для нас рэальны – то гэта ўжо каласальна шмат. Але, на мой погляд, а я шмат разважаў на гэту тэму, іх нашмат болей. Таму лічу сваім абавязкам папярэдзіць вас пра яго. Я веру, што кожны чалавек мае сваё прызначэнне ў жыцці, ад якога нельга ўхіляцца. Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас. Таму, што папяраджаны, значыць – узброены, казалі некалі. Вы – папярэджаныя. Давайце думаць і рабіць разам, каб уратаваць Беларусь, сваіх блізкіх і свет.
Мы здолеем. Беларусь будзе жыць!
26 лютага 2026 года
Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”
Еўрапейскія лідары ўпарта сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя гады з нападу Расіі пачнецца вайна ў Еўропе.
Гэтыя заявы не могуць не мець пад сабой сур’ ёзных падстаў. Думаю, што еўрапейскія…