Мікалай Статкевіч 26.02.2026Пачатак https://t.me/helen_minskaya_channel/6140І на рэальным факце хрыш…

Мікалай Статкевіч
26.02.2026

Пачатак https://t.me/helen_minskaya_channel/6140

І на рэальным факце хрышчэння Кіеўскага князя Ўладзіміра (дарэчы, па знешнасці, апісанай візантыйскімі гісторыкамі, вылітага запарожскага казака пазнейшага часу, нават з “асэлэдцам”). Тым не меньш, каля Севастопаля тэрмінова пабудавалі новую “святыню” для народа. Але, як некалі казаў лялечны персанаж тады незалежнай Расійскай тэлевізіі Хрюн Моржов: “Не внушает”. А зараз, пасля чатырох гадоў вайны, сумненняў у нацыянальнай адметнасці ўкраінцаў і іх асобнасці ад расійцаў няма нават і ў саміх расійцаў. Зараз шмат гаворыцца пра неабходнасць барацьбы з фальсіфікацыяй гісторыі, маючы на ўвазе толькі гісторыю савецка-германскай вайны. Згодны, фальсіфікацыя гісторыі вельмі небяспечная рэч. Усёй гісторыі. Адзіны эфектыўны лек ад імперскіх комплексаў – кроў сыноў. Думаю, каб ніводнаму з народаў не прыйшлося прымаць гэты горкі лек, незалежным гісторыкам пара скласці агульную аб’ектыўную версію гісторыі рэгіёна за апошнюю тысячу гадоў. І шырока распаўсюдзіць яе ў дасціпнай форме (напрыклад у выглядзе коміксаў).
4.Жаданне прымусіць Захад адмяніць санкцыі, уведзеныя пасля анэксіі Крыма. У Крамлі з лёгкага (аж занадта) языка аднаго тутэйшага палітыка чамусьці ўкаранілася меркаванне, што еўрапейскія палітыкі “не имеют яиц” у адрозненне ад “крутых” дыктатараў. Але чатыры гады таму ввсветлілася, што гэты аксэсуар маецца і ў дэмактычных лідараў. А сцвярджэнне зваротнага сведчыць пра няведанне гісторыі рэгіёна.
У 1939 годзе Сталін прад’явіў ультыматум Балтыйскім краінам і Фінляндыі, каб яны прынялі савецкія ваенныя базы. Ў балтыйскіх краінах тады кіравалі дыктатары. Яны прынялі ўмовы Сталіна, бо баяліся яго меньш, чым уласных наародаў. Гэтыя краіны страцілі незалежнасць. А парламенцкая Фінляндыя адмовіла. Парламент перадаў шырокія паўнамоцтвы па арганізацыі абароны генералу Маннергейму, якого парламенцкая сацыял-дэмакратычная большасць, мякка кажучы, не вельмі любіла: пры падаўленні 20 гадоў таму выступу мясцовай Чырвонай Гвардыі, ён спусціў пад лёд Фінскай затокі шмат паплечнікаў і сяброў дэпутатаў сацыял-дэмакратаў. Пасля гэтага гадоў 20 быў амаль нерукапаціскальны, але стварыў грамадскую арганізацыю і, прагназуючы савецкую агрэсію, падрыхтаваў у ёй шмат тысячаў лыжнікаў-стралкоў і снайпераў, якія падчасп вайны з СССР, у якой апошні атрымаў ганебную паразу, сталіся сапраўдным кашмарам для Чырвонай арміі.
Такім чынам, чатыры гады таму, выявіўшы мужчынскія якасці, еўрапейскія палітыкі не толькі не напалохаліся і не адмянілі санкцыі, але пачалі супраць РФ эканамічную вайну, з-за якой расійская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, якая маскіруецца ў публічнай статыстыцы ў прапагандысцкіх мэтах з дапамогай каэфіцыента дэфляцыі. Істотныя дадатковыя фінансавыя страты нясе прапагандысцкая дэманстрацыя адсутнасці міжнароднай ізаляцыі. Візіты лідараў гэтак званых “дружалюбных краін” у Маскву нясуць страты бюджэту ў дзесяткі мільярдаў даляраў, бо “друзъя” едуць толькі дзеля істотных зніжак на расійскую нафту ці газ. Доля РФ у суветным валавым ўнутранымп прадукце (ВУП) складае каля 3% і падае, а заявы, што, насамрэч, з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) РФ ужо абагнала ФРГ, не на карысць расійскай прапагандзе, бо, калі ўлічваць гэты ППЗ для ўсіх краінаў, то высветліцца, што РФ ужо абагнала Інданэзія, а Бразілія на падыходзе. Нават калі “гарачая” вайна ва Ўкраіне спыніцца, эканамічная з краінамі, якія ствараюць больш за палову сусветнага валавага прадукта, працягнецца, што прывядзе расійскую эканоміку да рэцэсіі і сацыяльнага крызісу невыканання шматлікіх сацыяльныхн абавязацельстваў перад ветэранамі вайны ды іх семьям, а вельмі імаверна і да палітычнага крызісу са зьменай улады.
Такім чынам, РФ не дасягнула ніводнай сапраўднай мэты вайны і трапіла ў тупіковую сітуацыю з кепскімі перспектывамі.
Гэтая вайна сталася стратэгічнай памылкай Крамля. А пры стратэгічнай памылцы любое дзеянне, як і бездзеянне, толькі пагаршаюць сітуацыю.

Канал Helen Minskaya

Мікалай Статкевіч
26.02.2026

АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”

Еўрапейскія лідары ўпарта сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя гады з нападу Расіі пачнецца вайна ў Еўропе.
Гэтыя заявы не могуць не мець пад сабой сур’ ёзных падстаў. Думаю, што еўрапейскія…