Мікалай Статкевіч 26.02.2026Пачатак: ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140ч.2 https://t.me/he…
26.02.2026
Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
ч.7 https://t.me/helen_minskaya_channel/6147
Гэта значыць, засталіся і сістэмы захоўвання і дастаўкі ядзерных боегаловак, прымянення з дапамогай адмысловых кодаў (г. зв. “ядзернага чамаданчыка”) а значыць, “Арэшнік” вельмі хутка можа быць пераўтвораны назад у балістычную ракету: толькі зняць боегалоўку з металічным балванкамі і вярнуць на месца старую боегалоўку “Ярса” крыху паменьшанай дальнасці, што, фармальна, пераводзіць яго з разраду стратэгічных у тактычныя пры захаванні былога набора боепрыпасаў і страшэннай разбуральнай моцы: 3-6 баявых блокаў агульнай магутнасцю да 500 кілатон.
Такім чынам, Крэмль, стварыўшы гібрыдны, фармальна тактычны “Ярс”, падрыхтаваў зброю для превентыўнага ядзернага ўдару па Еўропе, якая, на яго думку, не павінна выклікаць ўдзелу ЗША ва ўдары ў адказ. Але, мабыць, Масква не спадзяецца, што “ответки” атрымаецца пазбегнуць, ці то ад брытанскіх, ці французскіх атамных падводных лодак.
Таму, каб пазбегнуць ўдару па сваёй тэрыторыі, вырашыла прадставіць пад гэты ўдар іншую, фармальна яшчэ незалежную краіну.
VI. НАВОШТА ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ У БЕЛАРУСІ
Рашэнне Крамля размясціць на нашай тэрыторыі расійскую ядзерную зброю ад пачатку здзіўляе. Звычайна яе размяшчаюць у гарантавана бяспечным месцы, а не ў непасрэднай блізкасці ад зоны баявых дзеянняў, дзе яна можа падпасці пад удар праціўніка, і на тэрыторыі іншай дзяржавы, народ якой не хоча яе, бо, інтуітыўна, людзі разумеюць – свая ядзерная зброя сапраўды, абараняе краіну ад агрэсіі , а чужая робіць яе закладніцай іншай дзяржавы, якая можа мець зусім іншыя невядомыя нам планы і інтарэсы. Тым болей, што Пуцін адразу ў катэгарычнай форме адмовіў любую форму кантроля беларускага боку над гэтай зброяй. Усе гэтыя заявы, што ў нас цяпер есть ядзерная зброя, што “будзем разам кнопку (карыстацца “ядзерным чамаданчыкам” Пуціна) націскаць – гэта альбо падман альбо (што значна горай) самападман.
Спачатку заявілі пра размяшчэнне ядзерных авіабомб для самалётаў (у тым ліку, беларускіх) СУ-25. Потым – ракет сярэдняй дальнасці “Искандер”, здольных несці ядзерны зарад. Цяпер размяшчаюць гібрыдны “Ярс” (ён жа “Арэшнік”). Таксама будуецца сховішча для ядзерных боегаловак.
Навошта на нашай зямлі? Каб быць бліжэй да імавернага праціўніка, у іх ёсць Калінінградская вобласць, дзе ядзерныя “Искандеры” ужо стаяць. Гібрыдны “Ярс” мае дальнасць у 5500 км, што ўдвая меней, чым у непакарочанага. Дык размясціце яго у сябе – усё роўна даляціць да любога кутка Еўропы. Але чамусьці ставяць яго непадалёк ад Ўкраіны. Хаця большая частка таго “Ярса” – гэта проста труба, напоўненая порахам (цвёрдым ракетным палівам), таму нават FPV-дрон з кумулятыўнай гранатай здольны ўтварыць з “Ярса” “вялікі бара-бум”. А вывозіць ядзерныя зарады са сховішчаў да пазіцый ракет, калі па дарозе могуць быць дыверсанты, засады, міны, ўвогуле, ці не занадта рызыкоўна? Тым не меней, гэта ўсё робіцца насупраць логіцы і бяспецы.
Я знаходжу толькі адно тлумачэнне такой рызыкі – першы прэвентыўны удар РФ па Еўропе плануецца наносіць менавіта з нашай тэрыторыі. Што будзе адразу выяўлена тым бокам. А адзін тутэйшы палітык не вытрывае і сам пахваліцца сваёй ядзернай круцізной. А далей заходнія лідары пачнуць абмяркоўваць варыянты адказу. Куды біць у адказ – па тэрыторыі РФ, якая мае 1400 стратэгічных боегаловак, ці прыняць больш бяспечны варыянт ўдару па тэрыторыі, з якой прыляцелі ракеты? І ў іх будзе вялікая спакуса, на што разлічвае і Крэмль, выбраць апошні варыянт. У адпаведнасці з логікай: “беларусаў, безумоўна, шкада. Але не пачынаць жа сусветную ядзерную вайну. Ды яны ўжо і самі другі раз суагрэсары. А так і твар захаваем. Бо і адкажам, і не пачнем сусветнай вайны.”
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”
Еўрапейскія лідары ўпарта сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя гады з нападу Расіі пачнецца вайна ў Еўропе.
Гэтыя заявы не могуць не мець пад сабой сур’ ёзных падстаў. Думаю, што еўрапейскія…