Выйшла новая кніга вершаў “Беларусь перакуленая” знакамітага паэта Зміцера Строцава, нашага суседа п…

Выйшла новая кніга вершаў “Беларусь перакуленая” знакамітага паэта Зміцера Строцава, нашага суседа па ціхім цэнтры.
Строцаў быў затрыманы ў кастрычніку мінулага году і адседзеў содні ў Жодзіна. Пра гэты досвед ён распавеў у інтэрв’ю журналістцы BBC .
Кнігу склалі тэксты, напісаныя ў перыяд з чэрвеня па снежань 2020. Усе вершы пададзены на дзвюх мовах (руская/ беларуская), асобныя дадаткова — на ўкраінскай, польскай і літоўскай. Кніга праілюстравана графікай мастака Ніканора Казіміравіча. Беларускі пераклад і пасляслоў’е Андрэя Хадановіча.
Набыць можна тут.