13 снежня 1893 года ў Смілавічах нарадзіўся мастак Хаім Суцін. Ягоную “Еву” мы назаўсёды запомнілі пасля падзей 2020-га.
Хаім Суцін — прадстаўнік парыжскай мастацкай школы, майстар нацюрморту і вядомы экспрэсіяніст. У 2010-х разам з “Евай” “Белгазпромбанк” выкупіў за мяжой таксама “Вялікія лугі ў Шартры” і “Заснулую чытачку, Мадлен Кастэн”.
Творы выстаўляліся ў Мінску, пакуль іх не канфіскавалі праз крымінальную справу на Віктара Бабарыку. Пасля іх зноў вярнулі ў галерэю і час ад часу возяць на выставы па Беларусі.