Увага! У пашпарта Новай Беларусі з’явілася і фэйкавая старонка ў “Фэйсбуку”. Яна вядзецца даўно і яе…

Увага! У пашпарта Новай Беларусі з’явілася і фэйкавая старонка ў “Фэйсбуку”. Яна вядзецца даўно і яе лёгка прыняць за сапраўдную. А мэта ў злачынцаў тая ж, што і ў сённяшняй тэлеграм-рассылкі: сабраць асабістыя дадзеныя беларусаў, якія хочуць аформіць сабе новыя пашпарты.

Ні ў якім разе не клікайце на спасылкі, якія бачыце на такіх старонках. Уся афіцыйная інфармацыя пра пашпарт Новай Беларусі — толькі ў сацсетках Аб’яднанага пераходнага кабінета!