Фэйкавая рассылка нібыта ад Офісу Святланы Ціханоўскай і фэйкавы бот “Вясны” з’явіліся ў TelegramУ р…

Фэйкавая рассылка нібыта ад Офісу Святланы Ціханоўскай і фэйкавы бот “Вясны” з’явіліся ў Telegram

У рассылцы прапануецца пакінуць персанальныя звесткі нібыта для атрымання пашпарту “Новай Беларусі”. Офіс Святланы Ціханоўскай не мае да яе ніякага дачынення, таму не рэагуйце на рассылку і не пераходзьце па спасылцы ў ёй!

Акрамя таго, з’явіўся фэйкавы чат-бот праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы нагадваюць, што сапраўдны бот — гэта @viasna_bot, а іншыя не маюць дачынення да арганізацыі.