Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава этапавалі ў ваўкавыскую калонію
Блогера і актывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым. Ужо 16 сакавіка палітвязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Днямі Паўла накіравалі ў папраўчую калонію № 11 у Ваўкавыску.
Новы адрас для падтрымкі: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Павел Юр’евіч Вінаградаў (на лістах пазначайце «каранцін»)