Журналіста “Новага Часа” Мікалая Дзядка перавялі з калоніі ў гарадзенскую турму №1
У турме асуджаны да 5 гадоў калоніі Мікола прабудзе да канца ягонага тэрміну — 2 гады 10 месяцаў.
Нагадаем, Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна білі і катавалі. Летась 10 лістапада суддзя Анастасія Папко прызнала Мікалая вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 295-3 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.
Дзядок віны не прызнаў.
Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Мікалаю Аляксандравічу Дзядку