
Мінскі Нюрнберг: 140 тысяч менчукоў на пакаранні нацысцкіх злачынцаў
Чарговы выпуск «Загляне Сонца» прысвечаны Мінскаму судоваму працэсу 1946 года над нацысцкімі вайскоўцамі і іх саўдзельнікамі, датычнымі да масавых забойстваў на тэрыторыі Беларусі.
У выпуску — сведчанні пра злачынствы ў Трасцянцы, Азарычах і іншых месцах, выкарыстанне мірных жыхароў як «жывога шчыта» пад Магілёвам і паказанні падсудных, якія прызнаваліся ў забойствах дзяцей.
14 асуджаных да смерці павесілі публічна на Мінскім іпадроме. За пакараннем назіралі, паводле савецкіх звестак, каля 140 тысяч чалавек. Асобна аўтары распавядаюць, чаму была абраная менавіта шыбеніца і як адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні здолеў пасля вайны яшчэ дзесяцігоддзі жыць пад выглядам ветэрана.
Глядзець выпуск: https://youtu.be/Ooacoz9X9Uk
Praces final
Мінскі Нюрнберг: 140 тысяч менчукоў на пакаранні нацысцкіх злачынцаў
Як у разбураным Мінску судзілі нацыстаў, якія ўдзельнічалі ў масавых забойствах беларусаў? Што адбывалася ў канцлагерах у Азарычах, Трасцянцы і іншых? Як немцы рабілі жывы шчыт пад Магілёвам…