Мінэканомікі прапануе дазволіць дактарам працаваць у прыватных медцэнтрах толькі пасля сямі гадоў у …

Мінск Навіны

Мінэканомікі прапануе дазволіць дактарам працаваць у прыватных медцэнтрах толькі пасля сямі гадоў у дзяржаўнай установе. Цяпер мінімальны патрэбны стаж — тры гады.

Але ў Лукашэнкі ёсць сумневы. Ён, з аднаго боку, незадаволены тым, што “дзяржаўныя арганізацыі становяцца трамплінам для прыватнага бізнесу”. А з іншага — не разумее, “як прапанаваныя меры дадуць магчымасць узмацніць кадравыя рэзервы дзяржаўных установаў аховы здароўя”.