
На працягу трох гадоў пры ўдзеле археолагаў з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук ішлі раскопкі на тэрыторыі былога палаца князёў Святаполк-Мірскіх, які быў спалены ў 1917 годзе, а канчаткова разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер у планах — яго аднаўленне, піша reform.news.
Былі распрацаваны чатыры чаргі развіцця замкавага комплексу ў Міры. Першая — аднаўленне самога замка.
Другая чарга — гэта аднаўленне італьянскага парку, якое праводзіцца за ўласныя пазабюджэтныя сродкі замка.
Падрабязней.