
“Выбухоўка запаволенага дзеяння”.
Расійскія цягнікі, што ідуць праз Літву ў Калінінград, выклікаюць усё больш занепакоенасці ў НАТА, піша Die Welt.
Усе 227 кіламетраў, што цягнікі едуць па Літве, іх суправаждаюць верталёты і дроны краін NATO.
Галоўную рызыку бачаць у магчымым інцыдэнце з цягніком — любым, ад тэхнічнага да правакацыйнага. Расія зможа выкарыстаць гэта дзеля эскалацыі адносін і распальвання ўсё больш гарачага канфлікту, у тым ліку “дзеля абароны” тых, хто ездзіць цягніком.
Цяпер гэтыя цягнікі бачаць “слабым звяном”, якое можа прывесці да крызісу.
Цягнікі ў Калінінград працягваюць хадзіць праз пагадненне паміж Літвой і Расіяй, якое дзейнічае з 2003 года. Па гэтым маршруце ходзяць і пасажырскія, і грузавыя саставы.