«Амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі», – Зянон Пазьняк пра МелказёраваЗянон Пазьняк зазначыў, ш…

Зянон Пазьняк зазначыў, што хаця на вынік паталягаанатамічнага дасьледаваньня цела Мікіты Мелказёрава трэба чакаць некалькі месяцаў, аднак «новыя тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюцца цяпер у пэўных лябараторыях, могуць даць папярэднія вынікі на працягу некалькіх хвілін або гадзін».
Ён наракае, што хаця польская пракуратура і пачала папярэднія дзеяньні (расьсьледаваньне), з прычыны, як мяркуецца, негвалтоўнай, сьмерці асобы, аднак «бяда ў тым, што за некалькі месяцаў злачынцы могуць пазамятаць свае сьляды» і без узбуджэньня сьледзтва і судовай справы праз тры месяцы, нават пры доказным выніку экспэртызы, рэальная карціна можа быць страчана.
«Я тут пра гэта пішу, бо амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва. Ёсьць вопыт і назіраньні. Магу толькі параіць беларусам у гэтым праклятым часе, нават тым, што «паліцікай не інцерасуються», быць абачлівымі ў час вайны», – піша Зянон Пазьняк у тэлеграм-канале.