Год 2026 годам Сяргея ПясецкагаСяргей Пясецкі стане адным з патронаў 2026 года. Але не ў Беларусі, в…

Год 2026 годам Сяргея Пясецкага

Сяргей Пясецкі стане адным з патронаў 2026 года. Але не ў Беларусі, відавочна, а ў Польшчы. Такую пастанову прыняў польскі сейм.

Сяргей Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў Ляхавіча. Беларуска-польскі пісьменнік стаў вядомы сваімі творамі, між іншых пра міжваенных кантрабандыстаў (“Каханак Вялікай Мядзведзіцы”) ці сатырай на саветаў (“Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”). Варта згадаць цікавы факт, што Пясецкі быў у беларускім антыбальшавіцкім руху “Зялёны Дуб”. Ужо ў час Другой сусветнай вайны служыў у Арміі Краёвай.