На волю выйшаў праваабаронца Леанід СудаленкаЗь віцебскай калёніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабар…

На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка

Зь віцебскай калёніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца «Вясны» з Гомля Леанід Судаленка. Ён цалкам адбыў свой тэрмін, паведаміла Гомельская Вясна.

3 лістапада 2021 году яго асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня паводле крымінальнага артыкулу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, навучаньні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяньнях, а таксама іх фінансаваньні або іншым матэрыяльным забесьпячэньні».

Леанід Судаленка дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраваньні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт правоў чалавека ААН супраць Беларусі. За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі 2,5 гады.

Фота праваабаронцы пасьля вызваленьня