Запытайся ў Дубаўца. Ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмакратычныя сілы сёньня?25 гадоў на Рад…

Запытайся ў Дубаўца. Ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмакратычныя сілы сёньня?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Хутчэй гэта некрытычны падыход да расейскіх стэрэатыпаў, навязаных і засвоеных яшчэ за савецкім часам. Сама расейская мова — зусім не бяскрыўдны інструмэнт, бо ў ёй закладзена столькі нябачных мін, што трэба пісаць пра гэта кнігі. Як з тымі «преступлением и наказанием», якія па сутнасьці не перадаюць сэнсу злачынства і пакараньня. Або з царом Пятром І, які для беларусаў быццам бы «свая гісторыя». Або з назвамі, калі нашу Дзьвіну, напрыклад, у беларускіх СМІ называюць Заходняй, хоць ніякай іншай у нас няма (ёсьць у Расеі)…

Проста варта памятаць, што русыфікацыя — гэта штодзённая праца вялізнай арміі службістаў, і гэтая праца не на паверхні.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669