У Расеі затрымалі былога кіраўніка сэпаратыстаў на Данбасе Ігара Стралкова-ГіркінаПра гэта РБК павед…

У Расеі затрымалі былога кіраўніка сэпаратыстаў на Данбасе Ігара Стралкова-Гіркіна

Пра гэта РБК паведамілі дзьве крыніцы ў сілавых органах. Інфармацыю пацьвердзіў адвакат Стралкова. Сілавікі забралі Стралкова з дома апоўдні. У ягонай кватэры супрацоўнікі Сьледчага камітэту праводзяць ператрус.

Паводле папярэдніх дадзеных, затрыманьне праводзілася па заяве былога супрацоўніка ПВК «Вагнэр». Стралкоў-Гіркін вельмі крытычна ставіўся да дзейнасьці Яўгенія Прыгожына і ягонай ПВК.

Гіркін — афіцэр ФСБ, які ўзначальваў прарасейскіх узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны ў 2014 годзе.