Беларускім школам патрэбныя больш за 2 тысячы педагогаў — і гэта па афіцыйных дадзеных. На сёння афі…

Беларускім школам патрэбныя больш за 2 тысячы педагогаў — і гэта па афіцыйных дадзеных. На сёння афіцыйна зарэгістравана 766 вакансій па запыце “настаўнік”, 1553 — па запыце “педагог”.

Гаворка ідзе пра недахоп і тых, хто выкладае пэўныя прадметы, і, напрыклад, сацыяльных педагогаў, дэфектолагаў. Асабліва не хапае педагогаў-псіхолагаў — на сёння для іх ёсць больш за 500 вакансій. Але нават на поўную стаўку ім прапануюць у сярэднім 500-800 рублёў.

А замест таго, каб вырашаць кадравыя праблемы, чыноўнікі сферы адукацыі фантануюць ідэямі: напрыклад, увесці абавязковую форму для настаўнікаў. Так іх, вядома, стане больш.